25 верасня сапёрам давялося выязджаць па выкліку на станцыю мінскага метро «Трактарны завод», бо там была выяўленая безгаспадарная скрынка. Эвакуацыя пасажыраў не спатрэбілася.

«У міліцыю паступіла паведамленне аб безгаспадарнай скрынцы на станцыі метро „Трактарны завод“.

Сапёры знайшлі ў ёй… яблыкі. Метро працавала ў нармальным рэжыме»,

— напісаў у акаўнце ГУУС Мінгарвыканкама ў Твітары прэс-сакратар сталічнай міліцыі Аляксандр Ластоўскі.

У апошнія дні мінскае метро прыкоўвае да сябе павышаную ўвагу.

24 верасня там без папярэджання гараджан праводзіліся антытэрарыстычныя вучэнні МУС з даглядам пасажыраў, эвакуацыяй, закрыццём станцый. А 25 верасня супрацоўнікі МНС ліквідавалі наступствы кароткага замыкання ў электрашчыце на станцыі «Усход».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?