Культура11

Мастак Лявон Тарасэвіч стаў лаўрэатам прэміі Норвіда

Статуэтку і чэк на 20 тысяч злотых (6 380 даляраў) польскі мастак беларускага паходжання атрымаў падчас урачыстасці ў Каралеўскім замку ў Варшаве.

Лявон Тарасэвіч стаў лаўрэатам Прэміі імя Цыпрыяна Норвіда ў намінацыі «Выяўленчае мастацтва». Узнагароду мастак здабыў за выставу ў галерэі «Spokojna», а таксама адкрытай галерэі ў Доме Палёніі ў Варшаве.

Польскі мастак беларускага паходжання (нарадзіўся ў 1957 г. у в. Валілы на Падляшшы) Лявон Тарасэвіч вучыўся ў варшаўскай Акадэміі мастацтваў. Удзельнічаў у шэрагу выставаў у Польшчы і за мяжой. Прадстаўляў Польшчу на 49-ым Біенале мастацтва ў Венецыі.

Уручэнне Прэміі імя Цыпрыяна Норвіда адбылося ў 192-ю гадавіну з дня нараджэння класыка польскай літаратуры. Узнагароды прысуджаюцца ў намінацыях: літаратура, музыка, тэатр, выяўленчае мастацтва.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У беларусаў Польшчы былі прычыны не галасаваць за Тшаскоўскага17

У беларусаў Польшчы былі прычыны не галасаваць за Тшаскоўскага

Усе навіны →
Усе навіны

Праграмістка з Мінска: Я зарабляю 12 тысяч рублёў у месяц. Пры гэтым практычна ўвесь хатні побыт на мне11

«Як купіла сукенку на смерць 38 гадоў таму, так і ляжыць». Бабуля з вёскі паказала свой куфар1

У Беларусі хочуць пастрожыць правілы выдачы пазык

Вы кажаце, што ШІ заменіць чалавека? Вы не разумееце натуры чалавека3

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты6

Навукоўцы раскрылі таямніцу рудых катоў, якая не давала спакою дзесяцігоддзямі3

«Купалаўцы» анансавалі апошнюю ў сезоне прэм’еру — расказваем, пра што будзе новы спектакль «Валізка»

Ігар Сергеенка перадаў Папу абраз у падарунак ад Лукашэнкі8

Будаўніцтва каштавала 60 мільёнаў еўра. Што ўнутры новага міжнароднага выставачнага цэнтра ў Мінску ФОТЫ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У беларусаў Польшчы былі прычыны не галасаваць за Тшаскоўскага17

У беларусаў Польшчы былі прычыны не галасаваць за Тшаскоўскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць