Еўразійскі эканамічны саюз Расіі, Беларусі і Казахстана, які плануецца стварыць да 2015 года, павінен стаць найбольш прасунутай формай эканамічнай інтэграцыі трох дзяржаў, якія ўжо сёння маюць агульную мытную тэрыторыю і чый сумарны ВУП складае 85% валавага прадукту СНД.

«Што тычыцца пытанняў парадку дня, першае — гэта праца над праектам дамовы па Еўразійскім эканамічным саюзе. Вымушаны канстатаваць, і я мяркую, што мы ў гэтым плане будзем весці дыскусію па парадку дня, што ў цэлым працэс гэты прасоўваецца з цяжкасцю», — сказаў прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага савета на ўзроўні кіраўнікоў урадаў у вузкім складзе.

«Хоць створана 12 працоўных груп калегіі ЕЭК (Еўразійская эканамічная камісія — наднацыянальны орган кіравання), але яснасці пакуль няма па многіх пытаннях», — дадаў Мясніковіч.

Паводле яго слоў, у парадку дня Вышэйшага Еўразійскага савета прапануецца разгледзець пытанні, звязаныя са структурай ЕАС.

«Прапануецца разгледзець прапанову казахстанскага боку — тое, што тычыцца асабліва інстытуцыйнай часткі. Прапануецца новая структура Саюза (ЕАС). Шчыра кажучы, для нас, можа быць, з-за недахопу інфармацыі, не зусім зразумела, навошта гэта трэба», — сказаў беларускі прэм’ер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?