Яны адрасаваны ўсім, хто жадае пазнаёміцца з сучаснай нямецкай культурай, грамадствам і эканомікай.

Тыдні Германіі, якія сёлета адзначаюць свой 10-гадовы юбілей, пачынаюцца і ў гэтым годзе па традыцыі 26 верасня — у Еўрапейскі дзень моў, і будуць доўжыцца да 20 кастрычніка 2013. Яны адрасаваны ўсім, хто жадае пазнаёміцца з сучаснай нямецкай культурай, грамадствам і эканомікай.

Мерапрыемствы ў рамках «Свята нямецкай мовы» стануць адной з цэнтральных падзей Тыдняў Германіі.

Важнымі пунктамі праграмы з’яўляюцца таксама мерапрыемствы Германскай службы акадэмічных абменаў (DAAD), Інфармацыйнае бюро якой у Мінску ў гэтым годзе адзначае 10 гадоў паспяховай працы.

Акрамя таго, Германія прадставіць беларускай грамадскасці фільмы, музыку, тэатральныя пастаноўкі, літаратуру, фотавыставу і шэраг іншых мерапрыемстваў.

Школьнiкі, студэнты, а таксама вучоныя і эксперты з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі праграмы.

Поруч з культурнымі мерапрыемствамі Вас чакаюць і іншыя, якія тычацца палітычных аспектаў, гуманітарнай дапамогі і эканамічнага супрацоўніцтва.

Тыдні Германіі з цягам часу сталі нязменным складальнікам працы ў галіне нямецкай культуры ў Беларусі. Яны праводзяцца Пасольствам Федэратыўнай Рэспублікі Германія разам з іншымі германскімі ўстановамі і нямецкімі пасярэднікамі ў галіне культуры ў Беларусі ў супрацоўніцтве з беларускімі партнёрамі.

Падрабязную і актуальную інфармацыю аб асобных мерапрыемствах і арганізатарах можна знайсці на сайце пасольства Германіі ў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0