Напярэдадні ў Бірмінгеме ў матчы Кубка англійскай лігі паміж «Астан Вілай» і «Тотэнхэмам» (0:4) адбыўся кур’ёзны эпізод.

Абаронца гасцей перашкодзіў форварду прабіць па варотах, у падзенні сцягнуўшы з таго гульнявыя трусы.

У пачатку другога тайма пры ліку 1:0 на карысць «шпор» нападаючы «Астан Вілы» Ніклас Хеленіюс прарваўся на ўдарную пазіцыю, але не змог пазбавіцца ад апекі абаронцы гасцей Яна Вертангена.

У запале барацьбы, ужо апынуўшыся на газоне, той сцягнуў з суперніка трусы, і форвард, які заблытаўся ва ўласнай экіпіроўцы, прабіў вышэй брамы.

Галоўны арбітр матчу не пачуў апеляцый футбалістаў і трэнерскага штаба «Астан Вілы». Замест пенальці і выдалення Вертангена за фол апошняй надзеі быў прызначаны ўдар ад брамы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?