Навукоўцы з універсітэта Макерэрэ ва Угандзе лічаць, што ў рацыёне харчавання сучасных людзей не хапае цынку.

Яго дэфіцыт ўплывае на тое, што колькасць скаргаў на шлюбны сэкс, з якімі звяртаюцца да лекараў, — стабільна расце, а праблемы ў ложку абмяркоўвае ўсё больш людзей усіх узростаў.

Недахоп цынку спрыяе зніжэнню мужчынскага палавога гармона тэстастэрона. У такой сітуацыі мужчына часцей скардзіцца на стомленасць, яго лібіда зніжаецца.

На адносінах паміж партнёрамі гэта адбіваецца, як правіла, вельмі негатыўна. Угандыйскія эксперты раяць мужчынам сачыць за тым, што яны ядуць і часцей ўключаць у сваё меню харчовыя прадукты, багатыя цынкам.

Да такіх прадуктаў адносяцца вотруб’е, прарослыя зярняты пшаніцы, насенне гарбуза, грыбы, вустрыцы, ялавічына, свініна, курынае мяса, субпрадукты, рачная рыба, бабовыя і г.д.

Іх ужыванне павышае ўзровень палавых гармонаў і настрой, актывізуе крывацёк і вытворчасць спермы ў мужчынскім арганізме.

Мужчыны, якія вядуць актыўны лад жыцця, прытрымліваюцца здаровай дыеты і сочаць за сваёй вагой, могуць забяспечыць сабе ўстойлівую эрэкцыю аж самага сталага ўзросту, перакананыя медыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?