Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Аляксандр Шпілеўскі кажа, што пошліна ў 100 даляраў ўводзіцца для абароны беларускай эканомікі.

Еўрарадыё пацікавілася, ці будуць беларусы плаціць 100-доларавую пошліну за ўезд у Літву на асабістым аўтамабілі кожныя выходныя. Старшыня Мытнага камітэта кажа, што пакуль такой пошліны няма.

«…Але дзейнічае 753-я пастанова, якая абмяжоўвае бяспошлінны вываз аўтапаліва, калі вы едзеце на аўто часцей, чым раз у сем дзён».

Нічога не кажа Шпілеўскі і пра будучую пошліну пры выездзе за мяжу. Маўляў, будзе ўведзена — тады можна будзе абмяркоўваць.

А як сам чыноўнік ставіцца да ўвядзення такой пошліны:

Пытанне ляжыць у эканамічнай плоскасці. І любая дзяржава свету мае права прымаць абаронныя меры ў рамках сваіх эканамічных інтарэсаў, якія ў тым ліку прадугледжаны міжнароднай практыкай.

Але калі там танней?

Я не ведаю, ці танней там ці даражэй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?