Сёння Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка павінны былі ўбачыць фінальныя баі сумесных вучэнняў «Захад-2013» побач з Гродна і ў Калінінградзе (Расія), дзе сумесныя войскі павінны былі «бамбіць баевікоў».

Але непагадзь ужо затрымала вылет прэзідэнта Расіі, а крамлёўскі пул амаль чатыры гадзіны кружыў над Гроднам, а потым сеў у Мінску.

Перадавы борт з крамлёўскім пулам павінен быў прызямліцца ў Гродне ў 7.30 раніцы паводле мясцовага часу). Але з-за непагадзі самалёт з журналістамі лётаў над Беларуссю лішніх тры гадзіны 40 хвілін і прызямліўся ў Мінску ў 10.10. «Не прымае аэрапорт, — тлумачыў экіпаж. — Непагадзь».

Уладзімір Пуцін павінен быў прыбыць у Гродна ў 10.30, а на палігон «Гожскі» — у 11.10. Але на момант прызямлення журналістаў Уладзімір Пуцін яшчэ нават не вылецеў. «Вучэнні пакуль не адмянялі», — сказалі РБК daily.

На «Гожскім» палігоне пад Гродна Лукашэнка і Пуцін меліся назіраць перадапошнюю фазу вучэнняў, фінальную — у Калінінградзе ў «Хмелеўцы». Кожная з бітваў будзе доўжыцца па 50 хвілін.

Салдаты паводле сцэнара знішчаюць незаконнае ўзброенае фармаванне, якое прарываецца на тэрыторыю Саюзнай дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?