Спартыўны тэлеканал «Беларусь 5» пачынае тэставае вяшчанне 1 кастрычніка.

Тэставае вяшчанне — заключны этап падрыхтоўкі да запуску пастаяннага вяшчання новага тэлеканала, якое будзе даступна да прагляду для ўсіх жыхароў Беларусі.

Праца ў тэставым рэжыме праводзіцца з мэтай адладкі тэхнічных магчымасцяў і візуальнага афармлення канала, а таксама навучання тэхнічнага персанала.

Пасля запуску «Беларусь 5» у эфір, які запланаваны на лістапад, тэлеканал будзе ажыццяўляць вяшчанне праз кабельных аператараў.

Спартыўны тэлеканал «Беларусь 5» ставіць сваім прыярытэтам выкарыстанне эксклюзіўнага спартыўнага кантэнту. Асноўнымі фарматамі будуць прамыя трансляцыі спартыўных спаборніцтваў, навіны спорту і спартыўная аналітыка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?