Мадэрнізацыя беларускіх цэментных заводаў будзе ажыццяўляцца за кошт крэдытаў замежных банкаў. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у Міністэрстве архітэктуры і будаўніцтва Беларусі.

У Мінбудархітэктуры адзначылі, што на рэалізацыю праекта па мадэрнізацыі цэментных заводаў Беларусі плануецца задзейнічаць замежныя крэдытныя рэсурсы ў аб'ёме да $600 млн.

Выгадныя ўмовы крэдытавання для Беларусі могуць прадаставіць кітайскія партнёры, адзначылі ў міністэрстве. Наша краіна ў сваю чаргу зацікаўлена ў рэалізацыі такога супрацоўніцтва з Кітаем.

Правёўшы мадэрнізацыю цэментавых заводаў, Беларусь хоча павялічыць штогадовы аб'ём вытворчасці цэменту да 2011 года ў тры разы да 9,5-10 млн.т. Плануецца, што Беларусь да 2011 года будзе спажываць каля 5 млн.т цэменту ў год і прыкладна столькі ж экспартаваць.

Выказаў зацікаўленасць у супрацоўніцтве з Беларуссю і Казахстан, які прапанаваў Беларусі пабудаваць на тэрыторыі гэтай краіны цэментны завод. Гэтыя пытанні абмяркоўваліся будаўнічымі ведамствамі дзвюх краін у час рабочага візіту прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага ў Казахстан 11-13 верасня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?