Ва Узбекістане падчас адпраўкі грамадзян на збор бавоўны быў збіты хакім (кіраўнік адміністрацыі) горада Чырчык Фуркат Хайрулаеў.

На чыноўніка напаў супрацоўнік аб’яднання «Ташвілтранстэрмінал» Шухрат Назараў, адказны за забеспячэнне зборшчыкаў бавоўны транспартам. Падставай для гэтага сталі абразы з боку Хайрулаева, з дапамогай якіх той «прыспешваў людзей».

«Хакім, як бывае ва Узбекістане, стаў лаяць транспартнікаў. Назараў, не вытрымаўшы абразаў, нагнуў галаву, як Зінедзін Зідан, і ўдарыў хакіма», — паведаміў адзін з відавочцаў.

У выніку ў Хайрулаева зламаны нос. Чыноўнік звярнуўся ў міліцыю, пасля чаго Назарава арыштавалі. Аднак яму ўдалося пазбегнуць пакарання, задзейнічаўшы сувязі ў праваахоўных органах.

Ва Узбекістане, паводле мясцовых СМІ, хамства з боку чыноўнікаў — даволі распаўсюджаная з’ява.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?