Сёння быў агучаны вырак па дысцыплінарнай справе аб расісцкіх выкрыках і дзеяннях заўзятараў зборнай Украіны на «Арэне-Львоў» падчас матчу групавога адбору да мундыяля-2014 Украіна — Сан-Марына (6 верасня 2013).

У рашэнні гаворыцца: «Наступны матч адбору да мундыяля-2014 нацыянальная зборная Украіны будзе гуляць без гледачоў (г.зн. матч супраць Польшчы ў Харкаве) Таксама камітэт вырашыў, што зборнай Украіны будзе забаронена гуляць на «Арэне-Львоў» да канца адбору чэмпіянату свету-2018.

Таксама дысцыплінарны камітэт ФІФА пастанавіў накласці на ФФУ штраф у памеры 45 тысяч швейцарскіх франкаў (крыху менш за 50 000 даляраў ЗША).

Дысцыплінарная справа па гэтым пытанні была адкрыта ў выніку паведамленняў арбітра матча і дэлегатаў аб некалькіх інцыдэнтах, звязаных з выкарыстаннем піратэхнікі, аб наяўнасці неанацысцкіх сцягоў на трыбунах, нацысцкага салюту і расісцкіх выказваннях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?