мне няўтульна ў тваім логфрэйме
тваім раёне тваім балоце
мне няўтульна глядзець у вочы
тваёй самоце

мне няўтульна быць эскадронам
тваім ракетам тваіх жаўнераў
чарговы раз слаць на вайну
за веру

я вырас бачыш я вялікі большы
за тое што ты можаш перамножыць
я ўстаў на ногі я выйшаў вонкі
я ўбачыў сонца

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?