Глядзіце ў чарговым выпуску праграмы Сталкеры Свабоды.
Лідару Маладога Фронту Змітру Дашкевічу — 32 гады, пяць з якіх ён за некалькі судзімасцяў правёў за кратамі.
У турме 26 снежня мінулага года Зміцер і ажаніўся з Настай Палажанкай.
Так што месяц, які мінуў з часу ягонага вызвалення, быў не проста месяцам на свабодзе, а мядовым месяцам.
Пра каханне, сям’ю і новую ерархію каштоўнасцяў былы палітвязень Зміцер Дашкевіч апавядае ў чарговым выпуску праграмы Сталкеры Свабоды.