Расіянін спрабаваў нелегальна перасячы беларуска-польскую граніцу з дапамогай падкопу.

Ваеннаслужачыя Брэсцкай пагранічнай групы 16 верасня затрымалі грамадзяніна Расіі, які спрабаваў нелегальна трапіць на тэрыторыю Польшчы. Дваццацігадовы жыхар Цюменскай вобласці мінуць сістэму "зялёнай" граніцы вырашыў з дапамогай падкопу, які спрабаваў зрабіць звычайным кубкам. Пагранічнікам парушальнік патлумачыў, што такім чынам ён хацеў трапіць спачатку ў Польшчу, а адтуль перабрацца ў Германію да сваёй дзяўчыны. Аднак не выключана, што ў маладога чалавека былі іншыя намеры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?