Вернер Файман (злева) найхутчэй захавае пасаду канцлера Аўстрыі.

Вернер Файман (злева) найхутчэй захавае пасаду канцлера Аўстрыі.

29 верасня адбыліся парламенцкія выбары ў Аўстрыі. Кіроўная кааліцыя сацыял-дэмакратаў і кансерватараў захавае большасць у парламенце.

Сацыял-дэмакратычная партыя Аўстрыі набірае каля 27%. Гэта найбольшы паказчык сярод астатніх партый, аднак найменш вынік сацдэкаў за час існавання партыі. Лідар сацыял-дэмакратаў Вернер Файман найхутчэй захавае пасаду федэральнага канцлера.

Кааліцыю сацыял-дэмакраты ўтвораць з Аўстрыйскай народнай партыяй. Кансерватары набралі 23,8%. Разам кааліцыя будзе мець у парламенце 99 мандатаў (для большасці дастаткова 92).

Крайне правая Аўстрыйская партыя свабоды Хайнца-Крыстыяна Штрахе набрала ўражваючыя 21,4%. Што амаль на 4% больш, чым на мінулых выбарах.

Таксама 4-працэнтны рубеж пераадолелі Аўстрыйская партыя зялёных (11,4%) і еўраскептыкі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?