У бліжэйшыя суткі, 1 кастрычніка, надвор'е будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў халоднай і вільготнай паветранай масе.

Чакаецца воблачна з праясненнямі. Ноччу пераважна без ападкаў. Раніцай і днём у асобных раёнах невялікія дажджы, мокры снег. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі туман. Вецер паўночны ўмераны.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу +1..+5°С, у многіх раёнах на глебе і месцамі ў паветры замаразкі 0.. -4°С; максімальная тэмпература днём +5.. +11°С.

2-3 кастрычніка тэрыторыя нашай краіны будзе знаходзіцца пад уплывам антыцыклону, што перамяшчаецца са Скандынаўскага паўвострава на Калінінградскую вобласць і халодных паветраных мас, якія паступаюць з поўначы Еўрапейскай тэрыторыі Расіі.

У наступныя двое сутак захаваецца халоднае надвор'е. Пераважна без ападкаў. У асобных раёнах туман.

Ноччу на большай частцы тэрыторыі замаразкі 0..-4°С, месцамі тэмпература паветра +1.. +4°С; максімальная тэмпература днём +4.. +11°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0