Базавая велічыня з 1 кастрычніка вырасце на 30 тыс. рублёў і складзе 130 тыс. Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў № 842 ад 26 верасня 2013 года, паведамляе БЕЛТА.

Папярэдні раз базавая велічыня была павялічана 1 красавіку 2012 г.. Тады яна вырасла з 35 тыс. да 100 тыс.

Базавая велічыня - гэта ўмоўная адзінка, якая была ўведзена ў Беларусі з 2002 года. Яна ўжываецца для вылічэння многіх паказчыкаў і нарматываў у сферы працоўных праваадносін, вызначае памер штрафаў і пошлін.

З яе павелічэнне вырастуць усе штрафы й выплаты, у тым ліку кары за парушэнне правілаў дарожнага руху.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0