Паводле ірацкіх уладаў, не менш за 47 чалавек загінулі і больш за 100 атрымалі раненні ў выніку серыі аўтамабільных выбухаў у сталіцы краіны Багдадзе, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Мэтай нападаў былі рынкі і паркоўкі, у асноўным у шыіцкіх раёнах горада. У апошнія месяцы Ірак захліснула хваля гвалту. З пачатку гэтага года, па дадзеных ААН, у краіне было забіта ад чатырох да пяці тысяч чалавек.

Выбухі ў панядзелак прагучалі падчас ранішняй гадзіны пік. Паведамляецца аб трынаццаці бомбах, узарваных у асноўным у шыіцкіх раёнах.

Паведамленне аб адным з самых кровапралітных нападаў паступіла з прыгарада Садр-сіці (Мадынат-эс-Садр ), дзе на агароднінным рынку загінулі сем і атрымалі раненні 75 чалавек.

Яшчэ шэсць чалавек загінулі ў Шуала — іншым шыіцкім раёне. Дзесяткі чалавек таксама загінулі ў іншых прыгарадах сталіцы Ірака.

Ні адна з груповак пакуль не ўзяла на сябе адказнасць за выбухі, аднак ва ўплёску гвалту ў краіне вінавацяць суніцкіх паўстанцаў.

Міністэрства ўнутраных спраў абвінаваціла баевікоў, звязаных з «Аль-Каідай», у выкарыстанні палітычных сварак і рэгіянальных канфліктаў для распаўсюджвання гвалту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?