Супрацоўнікі крымінальнага вышуку МУС і ГУУС Мінгарвыканкама сумесна з калегамі са Следчага камітэта і Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз раскрылі забойства 43-гадовай мінчанкі, паведамляе БелаПАН.

Пра гэта паведаміла ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.

Раніцай 9 верасня электрамеханікі чыгуначнай станцыі Мінск-Паўночны падчас планавага абходу непадалёк ад 2-га завулка Розы Люксембург знайшлі труп жанчыны з цялеснымі пашкоджаннямі твару і шыі.

Падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў праваахоўнікі высветлілі, што да забойства мае дачыненне раней неаднаразова судзімы 51-гадовы мужчына без пэўнага месца жыхарства.

Было ўстаноўлена, што падазроны і загінулая пазнаёміліся ў дзень учынення злачынства. Пасля сумеснага распівання спіртнога ў іх узнік канфлікт, падчас якога мужчына задушыў сваю ахвяру.

Падазроны затрыманы, у дачыненні да яго распачата справа на падставе ч. 1 арт. 139 КК, якая прадугледжвае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Праваахоўнымі органамі праводзіцца комплекс следчых дзеянняў і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, накіраваных на збор доказаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?