dp.ru

dp.ru

Улічваючы неспрыяльны прагноз надвор'я, у Мінгарвыканкаме вырашана дазволіць з 2 кастрычніка ўключэнне ацяплення ў жылых дамах, паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

Акрамя таго, з 2 кастрычніка ацяпленне будуць ўключаць у інтэрнатах, гасцініцах, басейнах, агульнагарадскіх лазнях, будынках навучальных устаноў Мінска.

«Уключэнне ацяплення будзе рабіцца па ўзгадненні з цеплазабеспячальнымі арганізацыямі пры наяўнасці пашпартоў гатоўнасці да работы ў асенне-зімовы перыяд. На час уключэння ацяплення будзе арганізавана дзяжурства персаналу», — адзначылі ў прэс-службе.

Пры тэмпературах вонкавага паветра вышэй за 10 градусаў, ацяпленне памяшканняў будзе рабіцца ў рэжыме працеплівання.

Варта адзначыць, што паводле нормаў ацяпленне ўключаюць пасля пяці дзён, калі сярэднесутачная тэмпература апускаецца ніжэй за 8 градусаў. У Мінску такі пяты дзень прыпаў на мінулую суботу. Аднак уключэнне ацяплення моцна зацягнулася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?