Goals.by

Goals.by

Славацкі «Слован» перамог сёння ў гасцях хабараўскі «Амур» з лікам 5:2 і пакінуў апошні радок у турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі, куды апусцілася мінскае «Дынама».

1. СКА — 27 (11 гульняў), 2. Дынама Масква — 22 (11), 3-4. Данбас, Спартак — 19 (11), 5-6. Дынама Рыга, Леў — 18. 7. Медвешчак — 17 (12), 8. ЦСКА — 16 (11), 9. Віцязь — 13 (11), Северсталь — 13 (10), 11. Атлант — 12 (10), 12. Слован — 10 (12), 13. Лакаматыў — 10 (10), 14. Дынама Мінск — 7 (10).

Мінчукі ў дзесяці гульнях перамаглі ў дзвюх сустрэчах, прайгралі ў васьмі (адна параза ў авертайме). Учора, нагадаем, «Дынама» прайграла на «Мінск-Арэне» казахстанскаму «Барысу» з лікам 2:5.

Апроч таго, дадае Goals.by, рэзка знізілася і наведвальнасць хатніх матчаў беларусаў.

Сярэдняя наведвальнасць на матчах мінскага «Дынама» на старце рэгулярнага чэмпіянату КХЛ складае 9 234 гледачоў, гэта на 5 065 менш? чым у мінулым годзе (14 299).

На ўчорашні матч з «Барысам» прыйшлі наогул 7 825 гледачоў.

2 кастрычніка «Дынама» гуляе дома з «Югрой» (Ханты-Мансійск).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0