У Белгідраметэацэнтры зазначаюць, што сярэднясутачная тэмпература паветра складае +3..+7°С, што на 3-5°С ніжэй за кліматычную норму.

У першыя дні кастрычніка халоднае надвор'е захаваецца.

У сераду, 2 кастрычніка, істотных ападкаў не чакаецца. У начныя і ранішнія гадзіны дзе-нідзе ўтворыцца туман. Вецер паўночны ўмераны. Ноччу паветра знізіцца да +1.. +4°С, на глебе і месцамі ў паветры будуць адзначацца замаразкі да 0.. -4°С; максімальная тэмпература днём складзе +4.. +10°С.

У чацвер і пятніцу, 3-4 кастрычніка, захаваецца халоднае без істотных ападкаў надвор'е. У асобных раёнах туман, у ранішнія гадзіны магчымы слабы галалёд. Вецер паўночны слабы да ўмеранага. Ноччу на большай частцы краіны прагназуюцца замаразкі да 0.. -4°С, месцамі будзе крыху цяплей +1.. +4°С;

3 кастрычніка максімальная тэмпература паветра днём не перавысіць +4.. +9°С, 4 кастрычніка дзённыя максімумы будуць крыху вышэйшыя - +6.. +11°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?