Футбольны матч паміж швейцарскім «Базэлем» і нямецкім «Шальке» вечарам 1 кастрычніка на стадыёне «Сэнт-Якаб Парк» у Базэлі ў рамках групавога этапу Лігі чэмпіёнаў, быў прыпынены на некалькі хвілін з-за акцыі экалагічнага руху Greenpeace.

Актывісты Greenpeace на 4-й хвіліне гульні спусціліся з даху стадыёна на тросе і расцягнулі шматметровы банер з надпісам «Не забруджвайце Арктыку» на англійскай мове з лагатыпам расійскай кампаніі «Газпром» — спонсара «Шальке» — і хэштэгам # FreeTheArctic30.

Два тыдні таму, 18 верасня, актывісты Greenpeace паспрабавалі падняцца на нафтаздабыўчую платформу «Газпрома» ў Арктыцы, пратэстуючы супраць здабычы нафты. Неўзабаве карабель з эколагамі быў затрыманы расійскімі памежнікамі, а тры дзясяткі актывістаў, у тым ліку і фатограф Дзяніс Сінякоў, арыштаваныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0