Грамадства1616

Украінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату заклікала падтрымаць еўраінтэграцыю краіны

У Маскве шакаваныя крокам мітрапаліта Уладзіміра.

30 верасня ў Кіеве быў падпісаны «Зварот цэркваў і рэлігійных арганізацый да ўкраінскага народа», у якім гаворыцца: «Цяпер Украіна стаіць перад выбарам шляху свайго далейшага развіцця. На нашу думку, будучыня Украіны натуральна абумоўлена нашымі гістарычнымі каранямі - быць незалежнай дзяржавай у коле свабодных еўрапейскіх народаў.

Перакананыя, што гэты выбар не з'яўляецца і не можа лічыцца супрацьпастаўленьнем Украіны нашаму гістарычным суседу - Расіі. Бо яе дзяржаўнасць, гісторыя і культура таксама цесна звязаны з Еўропай. Спадзяемся, што расійскі народ і дзяржава будуць прызнаваць і паважаць права Украіны, як незалежнай дзяржавы, выбіраць свой шлях у будучыню - так жа, як Украіна прызнае і паважае незалежнасць і суверэнітэт Расійскай Федэрацыі».

Зварот падпісалі прадстаяцель Украінскай Праваслаўнай Царквы (Маскоўскага патрыярхату) мітрапаліт Уладзімір (Сабадан), кіраўнік непрызнанай Маскоўскай патрыярхіяй Украінскай Праваслаўнай Царквы Кіеўскага Патрыярхату Філарэт, кіраўнік Украінскай Грэка-Каталіцкай (уніяцкай) царквы Святаслаў (Шаўчук), галоўны рабін Украіны, старшыня Духоўнага упраўлення мусульман Украіны, а таксама кіраўнікі баптысцкай, пяцідзясятніцкай ды іншых пратэстанцкіх дэнамінацыяў.

Маскоўскія палітолагі былі ўражаныя такім адзінствам рэлігійных дзеячоў у адстойванні еўрапейскага выбару Украіны. У Расіі разлічвалі, што што УПЦ (МП) будзе стаяць на варце расійскіх інтарэсаў на Дняпры.

Беларуская праваслаўная царква мае ў параўнанні з украінскай меншую ступень самастойнасці ў межах Маскоўскага патрыярхату. Гэтаксама ў Беларусі адсутнічаюць разгалінаваныя структуры аўтакефальнага праваслаўя, якія ёсць ва Украіне. У адрозненне ад Украіны, у Беларусі ў царкве мала выкарыстоўваецца нацыянальная мова. Так сталася, што ва Украіне УПЦ (МП) ад 1980-х узначальваў украінец, а беларускім праваслаўем ад таго самага часу кіруе ўраджэнец Масквы мітрапаліт Філарэт (Вахрамееў).

Каментары16

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку7

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп перадаў Пуціну ліст ад Меланіі пра ўкраінскіх дзяцей1

Інтраверт, экстраверт… атраверт? Псіхіятр прапануе новы тып асобы5

Нямецкі дыпламат: Пуцін перамог на перамовах з Трампам3

Трамп заявіў, што зараз дамоўленасць па Украіне залежыць ад Зяленскага5

Трамп параіў Украіне згаджацца на здзелку з Расіяй. На якую — не распавёў4

Пуцін і Трамп скончылі перамовы. Трамп заявіў, што здзелкі пакуль няма10

На Гродзеншчыне пабачылі незвычайнага бусла. Не белы і не чорны, а шэры ФОТАФАКТ4

Рэнавацыя не па-расійску: хрушчоўкі ў Мінску зносіць не плануюць5

Перамовы паміж Трампам і Пуціным пачаліся7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку7

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць