Прычына вельмі прыемная. Студэнтаў прыходзіць на заняткі ўсё больш. Мінулым разам было 160 чалавек, з якіх стаяла каля 90 (!), некаторыя сядзелі на падлозе. Відавочна, што нам няёмка перад студэнтамі. Таму шукаем дабрадзея, які б дапамог курсам раскладнымі крэсламі.

«Мова ці кава» -- самыя масавыя гарадскія бясплатныя курсы беларускай мовы. Праект дабрачынны і не мае фінансавання з боку дзяржаўных ці грамадскіх арганізацый. Гэта сапраўды народны праект! Вы можаце дапамагчы яму і паўдзельнічаць у гістарычнай справе адраджэння беларускай мовы. Бо адно новае крэсла = адзін новы беларускамоўны чалавек ).

Пішэце на [email protected] альбо праз суполку ў фб https://www.facebook.com/MovaCiKava

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0