Аляксандр Лукашэнка аб'явіў вымову намесніку прэм'ер-міністра Анатолю Калініну і былому міністру культуры, надзвычайнаму і паўнамоцнаму паслу Беларусі ў Францыі Паўлу Латушку.

Як паведамляе прэс-служба, вымовы чыноўнікам абвешчаныя «за непрыняцце належных мер па выкананні даручэнняў кіраўніка дзяржавы аб рэканструкцыі і рэстаўрацыі будынка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, што пацягнула павелічэнне тэрмінаў уводу аб'екта ў эксплуатацыю і парушэнні ў выкарыстанні бюджэтных сродкаў».

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы адкрыўся пасля рэканструкцыі 29 сакавіка 2013 года. Рэканструкцыя вялася з 2010 года і, як меркавалася, павінна была вярнуць тэатру гістарычнае аблічча. У выніку аднаўленчых работ былі дэмантаваныя падлогі, усё апорныя і агараджальныя канструкцыі будынка, а таксама прыбудовы. Падмурак і сцены тэатра ўзмацнілі. Галоўная сцэна заглыблена на чатыры метры, але паменшылася колькасць месцаў у глядзельнай зале - з 500 да 360. З'явіліся тры абноўленыя рэпетыцыйныя залы, адна з якіх роўная асноўнай сцэне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?