Разам з тым былы палітвязень застаецца пад прафілактычным наглядам. Гэта азначае, што ён можа пакідаць месца жыхарства і нават выязджаць за мяжу, але пры адсутнасці больш як месяц павінен папярэджваць інспектара.

Яроменак — фігурант крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня 2010 года. Ён быў прыгавораны да трох гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. У жніўні 2011 гады Яроменак выйшаў на волю на падставе ўказа прэзідэнта аб памілаванні.

16 верасня гэтага года Яроменак быў асуджаны на пяць сутак арышту. Суддзя суда Першамайскага раёна Мінска Юрый Гарбатоўскі прызнаў яго вінаватым у невыкананні ўмоў прэвентыўнага нагляду (арт. 24.12 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях). 21 верасня ён выйшаў на волю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?