З 1 кастрычніка ў Беларусі павышаны ўключаны ў склад камунальных паслуг тарыф на цеплавую энергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння, а таксама тарыф на прыродны газ, што рэалізуецца насельніцтву.

Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў № 849 ад 27 верасня 2013 года, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 2 кастрычніка.

Згодна з дакументам тарыф на цеплавую энергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння павялічаны з 68.833,5 рубля да 70.898,5 рубля за 1 Гкал (на 3%).

Кошт аднаго кубаметра газу, што выкарыстоўваецца ў жылых дамах і кватэрах з устаноўленымі прыборамі індывідуальнага ўліку расходу, пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў і (ці) газавых воданагравальнікаў у ацяпляльны перыяд вырас з 358,8 да 404,3 рубля (на 12,7%), у летні перыяд — з 933,6 да 1.232,4 рубля (на 32,2%). Пры адсутнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў — з 933,6 да 1.232,4 рубля (таксама на 32,2%) незалежна ад сезона.

Аплата за газ, што выкарыстоўваецца ў жылых дамах і кватэрах без прыбораў індывідуальнага ўліку расходу, пры наяўнасці газавай пліты і цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння з аднаго жыхара ў месяц вырасла з 7.468,8 да 9.850 рублёў за кубаметр (на 31,9%), пры наяўнасці газавай пліты і газавага воданагравальніка (пры адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння) — з 21.472,8 да 28.350 рубля (на 32%), пры наяўнасці газавай пліты і адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і газавага воданагравальніка — з 12.136,8 да 16.000 рублёў (на 31,8%).

Пастановай таксама павышаны цэны на прыродны газ, што выкарыстоўваецца для ацяплення нежылых памяшканняў, а таксама на звадкаваны газ, што выкарыстоўваецца ў жылых дамах і кватэрах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?