У бліжэйшыя суткі, 3 кастрычніка, умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць халодны антыцыклон, цэнтр якога перамесціцца на Польшчу. Атмасферны ціск працягне павышацца. Пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі туман, слабы галалёд. Вецер паўночна-ўсходні ад слабога да ўмеранага.

Ноччу ў многіх раёнах краіны замаразкі да 0... -4°С, месцамі тэмпература паветра +1 ... +3 ° С; максімальная тэмпература паветра заўтра днём +4 ... +10°С.

4-5 кастрычніка захаваецца ўплыў скандынаўскага антыцыклону, які змяшчаецца ў паўднёва-ўсходнім напрамку — на тэрыторыю Заходняй Украіны. 4 кастрычніка без істотных ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман, у ранішнія гадзіны слабы галалёд. Ноччу на большай частцы тэрыторыі замаразкі да 0 ... -4°С , месцамі тэмпература паветра +1 ... +4°С, днём +6 ... +11°С.

5 кастрычніка пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Тэмпература паветра ноччу +1 ... +6°С , на глебе і месцамі ў паветры замаразкі да 0 ... -4°С , днём +7 ... +12°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?