Галоўны ідэоляг Алег Праляскоўскі сьпешна прыехаў на «Беларуськалій», дзе нядаўна адбыўся папераджальны страйк супраць адмены льготаў.

Пэнсія не павінна ўспрымацца як датацыя ці льгота, гэта асноўная крыніца прыбытку пэнсіянэраў. Таму атрымліваць пэнсію павінны тыя, каму яна сапраўды неабходная. Пра гэта сёньня падчас сустрэчы з работнікамі РУП "ПО "Беларуськалій" у Салігорску заявіў памочнік прэзыдэнта Беларусі - начальнік галоўнага ідэалягічнага упраўленьня Адміністрацыі прэзыдэнта Алег Праляскоўскі.

Паводле яго словаў, меры па рэфармаваньні пэнсійнай сыстэмы могуць быць непапулярнымі. Аднак рэфармаваньне будзе працягвацца. Гэта дастаткова працяглы працэс, які можа заняць 10-15 гадоў і болей. "Але усё адно мы прыйдзем да таго, што пэнсіі, як і ў краінах Заходняй Эўропы, будуць атрымліваць толькі тыя, хто ў сілу ўзросту і стану здароўя ня можа працаваць", - сказаў Алег Праляскоўскі.

Падводзячы вынікі сустрэчы, ён падкрэсьліў, што адной з задач ідэалягічнай працы зьяўляецца тлумачэньне сутнасьці рашэньняў, якія прымае кіраўніцтва рэспублікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?