У Белаазёрску па падазрэнні ва ўчыненні асабліва злоснага хуліганства затрыманы 39-гадовы мясцовы жыхар, які нідзе не працуе.

Як паведаміў БелаПАН следчы па асабліва важных справах другога следчага аддзялення Бярозаўскага раённага аддзела Следчага камітэта Сяргей Лісюк, вечарам 30 верасня мужчына ў двары шматкватэрнага жылога дома, дзе ён жыве, спачатку пашкодзіў два аўтамабілі.

Затым убачыў яшчэ адзін аўтамабіль, які прыехаў у двор, і беспрычынна ўдарыў нажом 13-гадовага хлопчыка, які з яго выйшаў. Дзіця прыехала з маці. У выніку школьніку была прычынена колата-рэзаная рана правага сцягна.

Пацярпелага даставілі ў бальніцу і аказалі медыцынскую дапамогу без шпіталізацыі. Хуліган затрыманы. Пры медыцынскім аглядзе ў яго выяўлена 1,9 праміле алкаголю.

1 кастрычніка Бярозаўскім РАСК у дачыненні да гэтага грамадзяніна распачата справа па ч. 3 арт. 339 Крымінальнага кодэкса. Падазроны змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?