«Паважаныя сябры, журналісты! Нам патрэбна ваша дапамога. Васьмігадовы хлопчык Хайрудзін Каменьяч з пасёлка Варэсе, што каля Сараева, вось ужо шэсць гадоў лечыцца ад сур'ёзнай хваробы. Яго самым апошнім жаданнем з'яўляецца сустрэча са Златанам Ібрагімавічам. Маці Хайрудзіна Амела Каменьяч са слязамі на вачах умольвала мяне зрабіць усё магчымае, каб выканаць апошняе жаданне свайго дзіцяці. Па словах дактароў, у Хайрудзіна не так ужо шмат часу засталося на гэтым свеце. Максімум месяц. Вельмі прашу, калі ў каго-небудзь ёсць кантакты Златана або яго менеджара, дапамажыце нам».

Такое паведамленне з'явілася нядаўна ў Інтэрнэце, падпісанае Тэхвідам Ракічам. Ракіч кіруе гуманітарнай арганізацыяй, якая дапамагае цяжкахворым дзецям з Босніі і Герцагавіны.

Як толькі форвард ПСЖ і зборнай Швецыі Златан Ібрагімавіч (ён баснійскага паходжання), даведаўся пра гэту гісторыю з інтэрнэту, ён вырашыў вылецець у Сараева адразу пасля ўчорашняга матчу супраць «Бенфікі» ў Лізе чэмпіёнаў.

Сёння, дарэчы, Златану споўнілася 32 гады.

ПСЖ перамог учора «Бенфіку» з лікам 3:0, а Ібрагімавіч забіў два мячы, фота з афіцыйнага сайта ПСЖ

ПСЖ перамог учора «Бенфіку» з лікам 3:0, а Ібрагімавіч забіў два мячы, фота з афіцыйнага сайта ПСЖ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?