Пракуратура ўстанавіла, што 10 верасня настаўніца алгебры ў Паўночна-Казахстанскай вобласці ў прысутнасці іншых вучняў коратка выстрыгла нажніцамі валасы навучэнца і асадкай напісала на яго лбе слова «двоечнік», з патрабаваннем не сціраць надпіс.

Гэты дзень дзіця затым правяло ў лесапасадках за 1,5 кіламетра ад вёскі, патлумачыўшы свае паводзіны нежаданнем наведваць школу і страхам перад класным кіраўніком, якая зрабіла яму надпіс.

Астатнія вучні таксама распавялі, што настаўніца, спрабуючы схаваць выпадак, прасіла іх нікому пра гэта не распавядаць і абяцала выставіць ім выдатныя адзнакі па алгебры за першую чвэрць.

Тым не менш, праз дзесяць дзён па прадстаўленні пракуратуры Жамбылскага раёна настаўніца была звольненая за «здзяйсненне работнікам, які выконвае выхаваўчыя функцыі, учынку, не сумяшчальнага з працягам такой працы». Дырэктар школы таксама была звольненая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?