«Віктар Івашкевіч запомніўся мне як адзін з самых станоўчых і грунтоўных людзей у Фронце, — кажа палітык Павел Севярынец. - Заўжды выклікала павагу тое, што ён можа прыняць пункт погляду іншага, а не будзе адстойваць свой толькі таму, што гэта погляд ягоны.
Мы, маладафронтаўцы, нярэдка звярталіся да яго – ён быў адмысловым лагістам, мог дастаць гукаўзмацняльную апаратуру на акцыі, зладзіць паездку па рэгіёнах. У гэтых пытаннях ён заўжды даваў рады. Звярталіся да яго, калі трэба было знайсці з кім-небудзь паразуменее. Івашкевіч разам з Вячаславам Сіўчыкам заўжды добра ставіліся да моладзі. У яго была рэдкая цярпімасць, што не заўжды сустракаецца ў нашых апазіцыйных колах. Ён быў маторам усіх кааліцый.
Вельмі шкада, што ён памёр такі малады. Колькі ён яшчэ мог зрабіць для Беларусі. Светлая памяць».
-
20-гадовай украінцы пагражае смяротнае пакаранне на Балі. Шукаюць яе і на радзіме
-
«Не проста запальваем, а адраджаем традыцыю». Ліхтаршчык з Брэста расказаў пра магію святла, гузік на ўдачу і старадаўнюю музыку
-
У вёсцы пад Брэстам мясцовыя жыхары рэгулярна канфліктуюць з адпачывальнікамі. Дайшло да абстрэлу электрамабіля
Каментары