Савет міністраў Беларусі зацвердзіў праектную дакументацыю Беларускай АЭС пастановай № 857 ад 30 верасня 2013 года, паведамляе прэс-служба ўрада.

У адпаведнасці з дакументам, плануецца пабудаваць два энергаблокі АЭС устаноўленай намінальнай магутнасцю 1.194 МВт кожны. Пры гэтым агульная ўстаноўленая магутнасць станцыі складзе 2.388 МВт, тэрмін працы — 50 гадоў, сярэднегадавы водпуск электраэнергіі пры працы ў базавым рэжыме — 17.095,1 млн. кВт•гадз.

Пастановай таксама зацверджаны архітэктурны праект станцыі папярэдняй каштарыснай вартасцю: 44,582 млрд. расійскіх рублёў у цэнах 2001 года, 2,9 трлн. рублёў у цэнах 2006 года, 340,86 млн. долараў, паведамляе прэс-служба ўрада.

Дакументам названыя сродкі размеркаваны на будаўніцтва АЭС, у тым ліку вытворчай базы станцыі, падстанцыі 110/10 кВ «Вілія», чыгуначнай лініі і аўтадарогі да АЭС, выкананне праектна-даследчых работ і аўтарскага нагляду па пазапляцовачных інжынерных сетках, на аб'екты жыллёвага фонду, сацыяльнага, бытавога і культурнага прызначэння, на выдачу магутнасці і сувязь з энергасістэмай і іншыя мэты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?