Андрэй Федарэнка адзін з найбольш таленавітых беларускіх пісьменнікаў сучаснасці. Два гады запар ягоныя кнігі трапляюць у лонг-ліст прэміі Гедройца.

У 2012 атрымаў трэцяе месца. Аўтар кніг «Гісторыя хваробы», «Шчарбаты талер», «Афганская шкатулка», «Мяжа» і інш.

 

Доўгі час Федарэнка працаваў у газеце «ЛіМ», але летась пакінуў працу. А сёлета ён выйшаў з шэрагаў чаргінцоўскага Саюза пісьменнікаў. Куды ўступалі літаратары, што працавалі ў дзяржаўным літаратурным холдынгу.

 

Таксама той саюз пакінулі Раіса Баравікова, Алена Масла, Алесь Наварыч, Валерый Гапееў.

 

Як паведамляецца, на паседжанні Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў 30 верасня Андрэй Федарэнка быў адноўлены ў спісах сяброў арганізацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?