Насельніцтва Беларусі ў верасні павялічыла куплю валюты пасля таго, як у жніўні скараціла аб'ёмы яе набыцця ў 1,5 разу ў параўнанні з ліпенем. Аб гэтым сведчаць статыстычныя звесткі Нацыянальнага банка.

Фізічныя асобы за верасень прадалі наяўнай і безнаяўнай валюты на $726,2 млн. (за жнівень - $735,6 млн.) у эквіваленце, купілі - $1 млрд. 58,1 млн. (за жнівень - $903,3 млн.). Такім чынам, чыстая купля валюты склала $331,9 млн. (у жніўні - $167,7 млн.).

З лютага да чэрвеня фізічныя асобы прадавалі валюты больш, чым куплялі. Змяненне тэндэнцыі летам эксперты тлумачылі ў тым ліку сезонам адпачынкаў. У жніўні па меры завяршэння адпускнога сезона скарацілася і купля валюты фізічнымі асобамі. Аднак у верасні тэндэнцыя перавышэння куплі валюты над продажам вярнулася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?