Палітыка Віктара Івашкевіча пахаваюць 5 кастрычніка (субота) на Паўночных могілках. 

Паніхіда па нябожчыку распачнецца аб 11-й гадзіне ў рытуальнай зале на Альшэўскага, 12. Тамсама ад 12.00 да 14.00 адбудзецца развітанне. А 14.00 труна з целам выправіцца ў апошнюю дарогу на клады.

Пра гэта «Нашай Ніве» паведаміў сябар нябожчыка, ягоны паплечнік па «Талацэ» Алесь Суша. 

Віктар Івашкевіч памёр у чацвер. 3 кастрычніка. Ён цяжка хварэў, чакаў перашчэпу пячонкі, але донара так і не знайшлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?