Да суботы ўключна будзе халодна, а ў нядзелю «ў верхніх пластах атмасферы намеціцца перабудова», — сказала Людміла Парашчук.

У першыя дні наступнага тыдня пад уплывам антыцыклону з Заходняй Еўропы ў краіне ўсталюецца камфортнае надвор'е без ападкаў.

Толькі ў пачатку тыдня па поўначы краіны магчымы невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі будуць туманы. Вецер заходні 3--8 метраў за секунду. Тэмпература паветра ўначы складзе 1-6 градусаў, на тарфяніках Палесся замаразкі чакаюцца ад 0 да мінус 3 градусаў.

Днём будзе ад 10 да 16 градусаў вышэй за нуль.

«Такі тэмпературны фон будзе адпавядаць кліматычнай норме для гэтых датаў кастрычніка, пры слабым ветры ў Беларусі ўсталюецца вельмі камфортнае восеньскае надвор'е», - дадала Людміла Парашчук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?