Здарэнні6565

Аўтарка «НН» загінула ў Пакістане разам з мужам у свой дзень нараджэння

Кацярына Безмацерных і Аляксей Ілюшын аўтаспынам кіраваліся ў Індыю.

 

29 верасня машына, у якой ехалі беларусы і падарожнік з Украіны, у раёне горада Гілгіт перакулілася і скінулася з абрыву. Украінец паспеў выскачыць з кузава, а беларусы загінулі – іх заваліла грузам.

Выжылі і трое пакістанцаў, якія знаходзіліся ў кабіне.

Украінец Аляксандр вандраваў на ровары. З беларусамі ён сустрэўся на мяжы ў Пакістане. Яны меркавалі разам падняцца ў горы 29 верасня.

У гэты дзень Кацярыне спаўнялася 26. Аляксей быў на два гады маладзейшы.

Кацярына Безмацерных – аўтарка «Нашай Нівы». Адзін з яркіх ейных тэкстаў – пра падарожжа ў Індыю.

Яна была апантаная Азіяй.

Пасля вяселля яна стала Ілюшынай. Два гады таму скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў часопісе «Бярозка». Кацярына – з Мінска, Аляксей – з Гомеля.

Кацярына актыўна ўдзельнічала ў руху за грамадзянскія і нацыянальныя правы беларусаў. Яе затрыммлівалі, арыштоўвалі.

Маладая сям'я праехала Грузію, Арменію, Іран. Прыехалі ў Пакістан, адкуль меркавалі адправіцца ў Індыю. А ўжо пасля задумваліся і пра Інданэзію з Камбоджай.

«Вось тут, у Пакістане (увесь час называю Пакістан Індыяй, ён для мяне відавочная Індыя), назіраю за людзьмі… Плюс еўрапейскага мыслення для мяне ў тым, што яно – крытычнае. Азіяты ўсё ж больш традыцыйныя, больш жывуць па інэрцыі. Сярод іх падлеткаў непапулярна быць панкам альбо хіпі. Размаўляю з мясцовай дзяўчынкай. Увесь яе гардэроб – гэта нацыянальная вопратка «шальвар камніз» у крыху адрозных варыяцых. І так – усё жыццё», – напісала Кацярына ў сваім ЖЖ 21 верасня.

МЗС Беларусі цяпер вырашае пытанне з дастаўкай беларусаў на радзіму. Паколькі свайго пасольства наша краіна ў Пакістане не мае, па дапамогу беларускія дыпламаты звярнуліся да расійскіх калегаў.


Усё здарылася каля Мінапіна.

Вечная памяць!

Просім тых, хто ведаў Кацярыну, напісаць пра яе ў каментах да гэтага артыкула.

* * *

Артыкулы Кацярыны Безмацерных на сайце «Нашай Нівы»:

Радасць, гразь і сяброўства на «Пустых узгорках»

Я не вар’ят, мама! Я – пэрформэр!

Рок-паэтка Дар’я Кадамская: «Наша пакаленне нічога змяніць не можа»

Менск наадварот

Родныя школы

Каментары65

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце25

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка расказаў, як асабіста адраджаў ансамбль «Песняры»10

Журналіста Алега Супрунюка прыгаварылі да трох гадоў калоніі

Дудзінскі выдае свой першы раман з інтрыгоўным сюжэтам16

На адзіным уроку 1 верасня школьнікі будуць слухаць цытаты Лукашэнкі і пісаць ліст піянерам 2075 года13

Стала вядома, за што цэлую сям'ю мінскага бізнэсмена прыгаварылі да 5 гадоў калоніі7

Амаль 40% расіян лічаць сябе «цалкам асаблівым народам»11

«Узровень правоў, свабод і ўмоў працы — горш, чым у школьнага настаўніка». Як справы ў выкладчыкаў-практыкаў у БДУІР і тэхнічных ВНУ ў 2025 годзе3

Маці расіяніна, які загінуў на вайне з Украінай, памерла на яго магіле8

«Мне нават цяжка вымаўляць, што там рускія, беларусы». Лукашэнка зноў заявіў пра «адзін народ»21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце25

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць