Прэм'ер-міністр Украіны Мікалай Азараў 7—8 кастрычніка наведае Беларусь з афіцыйным візітам.
Пра гэта паведамляе сайт урада Украіны.
У ходзе візіту Азараў сустрэнецца з прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам і прэм'ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам. Запланавана падпісанне шэрагу дакументаў.
Азараў таксама наведае шэраг прадпрыемстваў, у прыватнасці, аграпрамысловага і ваенна-прамысловага комплексу, прадпрыемства па вытворчасці морапрадуктаў.
Прэм'ер-міністр Украіны возьме ўдзел у цырымоніі ўскладання кветак да манумента Перамогі ў Мінску і да Вечнага агню ў Брэсцкай крэпасці.
0
0
0
0
0
0