На станцыі «Каменная Горка»

На станцыі «Каменная Горка»

На станцыі «Пятроўшчына»

На станцыі «Пятроўшчына»

Фота новага жылля: пакой у Серабранцы за 120 у.е.

Фота новага жылля: пакой у Серабранцы за 120 у.е.

Фота новага жылля: пакой у Серабранцы за 120 у.е.

Фота новага жылля: пакой у Серабранцы за 120 у.е.

Шмат хто лічыць нашага героя падобным да Макса Каржа.

Шмат хто лічыць нашага героя падобным да Макса Каржа.

Фота гэтага хлопца сабрала сотні лайкаў і каментаў ва «Укантакце». Адныя ганілі, другія спачувалі, трэція проста рагаталі: маўляў, двайнік Макса Каржа шукае хату.

«Мяне ўжо палова Мінска ведае. Але эфект адваротны: мне не прапануюць, а, наадварот, пытаюцца, дзе б зняць пакой ці кватэру», — кажа хлопец.

 Аляксандр Кіклевіч стаяў з плакатам «Здыму кватэру» каля выхадаў з метро ды ў іншых людных месцах горада.

Мы яго пабачылі на станцыі метро «Пятроўшчына». Модная бейсболка, куртка, заплечнік — няйначай няшчасны студэнт, якому не далі інтэрнат.

Але ВНУ хлопец скончыў яшчэ летась. Цяпер у яго свой бізнэс.

Вырабляе фільтры ад пылу для камп’ютараў па ўласнай запатэнтаванай тэхналогіі. Вытворчасць знаходзіцца ў Слоніме, на радзіме хлопца. А кліенты — у Мінску. Таму трэба тут жыллё.

Пакуль што здымаў за $220 двухпакаёўку ў Серабранцы разам з сябрам. Паўтара месяца назад гаспадар папрасіў вызваліць кватэру, бо з замежжа вяртаецца сваяк.

Спачатку шукаў жыллё праз інтэрнэт. Але калі там і з’яўлялася танная прапанова, то яе адразу ж забіралі з перадаплатай на паўгода наперад.

Пасля развешваў абвесткі, абклеіў каля ста пад’ездаў. Вынік — адзін званок, і той з агенцтва. Нарэшце вырашыў стаць з шыльдай у людным месцы.

Бюракратыя ў дзеянні

У пошуку кватэры «ўжывую» Аляксандр бачыць свае плюсы: «Да мяне падыходзіць гаспадар, ён бачыць, хто будзе здымаць яго кватэру. А я бачу адразу, што з сябе ўяўляе ён».

Але ёсць і мінусы. Сярод іх непазбежныя праблемы з праваахоўнікамі. «На «Каменнай Горцы» міліцыянеры запатрабавалі паказаць дазвол ад Мінгарвыканкама на рэкламу. Я патлумачыў, што гэта не рэклама, а аб’ява. Пасля мне сказалі, каб не стаяў ля выхада з метро, бо перашкаджаю людзям. Я прапанаваў адысціся да сцяны. Але ўсё адно пагражалі затрымаць…»

«Ёсць месцы, дзе міліцыя не ганяе, — працягвае ён. — На адной станцыі міліцыянер падышоў і прапанаваў мне здымаць у яго пакой!»

Пасля некалькіх размоваў з людзьмі ў форме законапаслухмяны Аляксандр накіраваўся ў Мінгарвыканкам.

«Я хацеў узяць дазвол на тое, каб стаяць з шыльдай у метро. Але дакумент мне не далі. Крыху пажартавалі з мяне і сказалі, што нельга — і ўсё».

З Мінгарвыканкама хлопца адправілі ў метрапалітэн. У адным з кабінетаў яму заявілі: «І правільна, што цябе ганяе міліцыя». Маўляў, раптам ты стаіш з шыльдай «здыму кватэру», а людзям прапануеш нешта іншае — дзяўчат, наркотыкі.

«Будзе праца — куплю кватэру»

Больш чым за тыдзень «адзіночнага пікетавання» жыллё сабе хлопец так і не выбраў, хоць прапаноў было багата. У першы ж дзень на «Каменнай Горцы» кожныя 10—15 хвілін хтосьці падыходзіў. За аднапакаёўку прасілі ад $400, за дарагія кватэры — па $600­-1000.

«І нават была прапанова за $200. Але, як высветлілася, гэта быў развод: з мяне хацеў узяць перадаплату за пару месяцаў хлопец, які не быў гаспадаром кватэры. Танная кватэра — гэта не значыць, што ўсё будзе добра», — дзеліцца вопытам наш герой.

Часам да Аляксандра падыходзілі людзі і распавядалі, за колькі яны здымаюць жыллё. Самая танная кватэра, пра якую давялося пачуць, — «двушка» за $160. Магчыма, яе гаспадары проста не ўмеюць карыстацца інтэрнэтам і не ведаюць рынкавы кошт.

Здаралася, што да Аляксандра падыходзілі людзі і прасілі пастаяць побач. Так ён ужо дапамог некалькім шукальнікам жылля: «Прапаноўвалі ў Чыжоўцы кватэру за $350. Я адмовіўся, а хлопец, які стаяў з боку, пагадзіўся. За ўвесь час чалавек шэсць дакладна засяліліся».

На думку хлопца, каб назбіраць грошы на кватэру ў Мінску, трэба працаваць на сябе, а не на заво­дзе: «Гэта адзіны шлях зарабіць грошы. Калі б у мяне было пастаяннае жыллё і сталая праца, то за 2—3 гады я кватэру змог бы купіць».

Напрыканцы размовы Аляксандр задаецца пытаннем:

«Нараджаецца дзіця – табе выдаецца кватэра, амаль бясплатна. Я дзяцей люблю і хачу, каб іх было шмат. А дзе іх рабіць, гэтых дзяцей, калі месца няма?…»

P.S. Тыдзень назад (7 кастрычніка) Аляксандр такі знайшоў жыллё - пакой у Серабранцы за 120 баксаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?