Былы прэм'ер-міністр Украіны Юлія Цімашэнка прыняла прапанову аб выездзе ў Германію на лячэнне, перададзенае назіральнікамі Еўрапарламента, заявіў яе адвакат Сяргей Уласенка.

"Пэт Кокс і Аляксандр Кваснеўскі перадалі мне афіцыйную прапанову наконт выезду на лячэнне ў Германію. Я публічна прымаю гэтую прапанову", -- зачытаў заяву Цімашэнкі яе абаронца на прэс-канферэнцыі ў Кіеве.

Акрамя таго, паводле Сяргея Уласенкі, кіраўнікі місіі Еўрапарламента Кокс і Кваснеўскі перадалі прэзідэнту Украіны Віктару Януковічу прашэнне аб памілаванні Юліі Цімашэнкі.

Да 15 кастрычніка Еўрапарламент чакае высноваў місіі, ад якіх можа залежаць лёс падпісання Пагаднення аб асацыяцыі паміж Украінай і ЕС.

Менавіта таму, паводле адваката, еўрапейскія кіраўнікі настойваюць, каб Цімашэнка пакінула Украіну да 15 кастрычніка.

Пры гэтым былы прэм'ер запэўнівае, што не будзе прасіць палітычнага прытулку ў Нямеччыне.

"Я сваё ўжо даўно адбаялася. Я буду прымаць самы актыўны ўдзел у вызваленні Украіны ад дыктатуры", -- гаворыцца ў заяве Юліі Цімашэнкі, апублікаваным на сайце апазіцыйнага аб'яднання "Бацькаўшчына".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?