Рассельгаснагляд зноў «выявіў» нядобраякасную беларускую малочную і мясную прадукцыю, паведамляецца на сайце ведамства.
Пры лабараторных даследаваннях у рэжыме маніторынгу харчовай прадукцыі шэрагу прадпрыемстваў выяўлены бактэрыі групы кішэчнай палачкі і мезафільныя аэробныя і факультатыўна-анаэробныя мікраарганізмы, рактапамін.
Пры гэтым ведамства не паведамляе, у якой прадукцыі і якіх прадпрыемстваў выяўлены парушэнні.
«Прынята рашэнне папярэдзіць дзяржаўную ветэрынарную службу Беларусі аб выяўленых парушэннях для прыняцця неабходных мер па іх ліквідацыі», — гаворыцца ў паведамленні.
Рассельгаснагляд не раз «выяўляў» неякасныя малдаўскія віны, грузінскую мінералку і ўкраінскія цукеркі ў моманты абвастрэння двухбаковых адносін.
0
0
0
0
0
0