Турцыя прыступіла да ўзвядзення двухмятровай сцяны на мяжы з Сірыяй. Турэцкія ўлады чакаюць, што мур даўжынёй 10 кіламетраў, дапаможа справіцца з патокам бежанцаў з суседняй краіны.
Рашэнне пабудаваць на мяжы сцяну было прынята ў маі, аднак тады яе збіраліся зрабіць значна карацейшай.
Сцяну пачалі ўзводзіць у раёне горада Нусайбін, дзе, на думку мясцовых уладаў, сірыйцам вельмі проста незаўважанымі перасекчы мяжу.