“Перамовы між беларускім і кітайскім бакамі наконт будаўніцтва ў вашай краіне атамнай станцыі толькі пачаліся, таму нічога канкрэтнага я сказаць пакуль не магу. Я ведаю толькі, што беларускі бок зацікаўлены ў нашых паслугах”, – заявіў у чацьвер на прэс-канфэрэнцыі пасол Кітаю У Хунбінь.

Таксама дыплямат паведаміў, што Кітай зацікаўлены ў інвэстыцыях у беларускую эканоміку. Сёлета сума інвэстыцыяў складзе каля 40 мільёнаў даляраў. Найбольшымі яны будуць у галіне мабільнай сувязі. Кітайская кампанія “Шанхай Алькатэль” ужо ня першы год вядзе сумесную працу зь беларускім сотавым апэратарам БЕСТ. Ужо дасягнутая дамоўленасьць па сумесным выпуску тэлевізараў кітайскім прадпрыемствам “Мэдыя Груп” і беларускі “Гарызонт”. Спадар пасол адзначыў, што аб’ём выпускаемых тэлевізараў будзе досыць істотным.

Яшчэ было адзначана, што кітайцы зацікаўленыя ў інвэстыцыях у цэментны завод і фабрыку па вырабе ДСП. Вядуцца перамовы пра адкрыцьцё ў Менску прадстаўніцтва кітайскага банку разьвіцьця. Яшчэ сёлета была дасягнутая дамоўленасьць аб тым, што кітайцы будуць праводзіць рэканструкцыю менскай ТЭЦ-2.

Сярод іншага, У Хунбінь паведаміў, што на сёньняшні дзень у Беларусі навучаецца каля дзьвюх тысяч кітайскіх студэнтаў. “Сёньня не вядзецца гаворка пра прыцягненьня новых студэнтаў у вашу краіну, гаворка вядзецца пра пашырэньня інтэрнатаў беларускіх ВНУ, каб усім хапіла месца”, – адзначыў пасол.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?