Брат віцэ-прэм'ера Расіі Аркадзя Дварковіча Міхаіл Дварковіч быў затрыманы паліцыяй у Маскве пры спробе павіншаваць прэзідэнта краіны Уладзіміра Пуціна з днём нараджэння.
У сваім мікраблогу ў Twitter Дварковіч паведаміў, што спрабаваў з дапамогай паветраных шароў падняць у паветра плакат з надпісам «З днём нараджэння, Ультралорд!»
Паліцэйскія затрымалі яго, як ён паведаміў, за арганізацыю пікету, і на працягу трох гадзін без прад'яўлення абвінавачванняў і тлумачэнняў ён знаходзіўся ў АУС «Хамоўнікі».
7 кастрычніка прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну споўніўся 61 год.