Аляксандр Лукашэнка наведае ААТ «БелАЗ» — кіруючая кампанія холдынгу «БелАЗ- Холдынг».
Лукашэнка азнаёміцца з арганізацыйна-тэхналагічнай структурай прадпрыемства, яго вытворчым, фінансава-эканамічным станам і перспектывамі развіцця. Кіраўнік дзяржавы будзе праінфармаваны аб інавацыйных праектах, што рэалізуюцца ў прамысловасці, і меркаваным эфекце ад ажыццяўлення, паведамляе БелТА
Лукашэнка возьме ўдзел у адкрыцці цэха вытворчасці звышцяжкіх машын, азнаёміцца з тэхналагічным працэсам вытворчасці самазвалаў асабліва вялікай грузападымальнасці, а таксама з выставай новых узораў сучаснай кар'ернай тэхнікі, што выпускаецца ў ААТ «БелАЗ».
Запланавана таксама прэзентацыя кар'ернага самазвала грузападымальнасцю 450 т.
Як паведамляюць чытачы НН, пакуль ехаў картэж Лукашэнкі на 20 хвілін быў спынены рух на трасе Мінск — Жодзіна, уздоўж галоўнай вуліцы горада стаіць ачапленне.
Каментары