Алімпійскі агонь Гульняў-2014 у Сочы патух трэці раз з пачатку эстафеты ў Маскве. Відэазапіс інцыдэнту з'явіўся ў панядзелак, 7 кастрычніка, на YouTube, аднак раней не трапляў у СМІ.

Алімпійскі агонь тухне на 30-й секундзе запісу. Толькі праз хвіліну валанцёрам удаецца аднавіць яго з дапамогай адмысловай лампады, пасля чаго ўдзельнік забегу, у руках якога патух агонь, перадае эстафету іншай удзельніцы.

Аднак, як піша ў сваім Facebook карэспандэнт часопіса «Сем дзён» Юрый Фяклістаў, праз некаторы час на той жа Масфільмаўскай вуліцы агонь зноў патух.

8 кастрычніка на Васільеўскім спуску стартаваў другі дзень эстафеты агню зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?